НЕКАЛЬКІ стагоддзяў назад у Еўропе страх перад вядзьмарствам прывёў да палявання на ведзьмаў. Гэта адбывалася перш за ўсё ў Бельгіі, на поўначы Італіі, у Люксембургу, Нідэрландах, Германіі, Францыі і Швейцарыі.
«У Еўропе і еўрапейскіх калоніях * загінулі дзясяткі тысяч людзей ... мільёны іншых перажылі катаванні, арышты, допыты і нянавісць, пачуццё віны і страху», - гаворыцца ў кнізе «Паляванне на ведзьмаў ў заходнім свеце» (па-ангельску). З чаго пачалася гэтая істэрыя? Што яе сілкавала?