середа, 15 січня 2014 р.

Кіеўская Русь

Гэта артыкул пра дзяржаву ва Ўсходняй Эўропе, якая ўзьнікла ў 9 стагодзьдзі. Калі вам патрэбны артыкул пра першую дзяржаву Старажытнай Русі, глядзіце артыкул Русь.
Kievan Rus en.jpg

Кіеўская Русь — паняцьце, уведзенае ва ўжытак пазьнейшымі гісторыкамі, якое абазначае пэрыяд існаваньня старажытнарускай (усходнеславянскай) дзяржавы Русь ва Ўсходняй Эўропе ад канца IX ст. у выніку пераносу сталіцы з Ладагі ў Кіеў (у 882 годзе князем Алегам) і аб’яднаньня пад уладаю князёў дынастыі 

Рурыкавічаў большасьці ўсходніх славян, у тым ліку зямель, якія ляжалі на шляху з вараг у грэкі. Гэтая дзяржава праіснавала да падзеньня Кіева пад націскам войскаў манголаў.
У Сярэднявеччы Кіеўская Русь мела найбольшую плошчу сярод усіх дзяржаў у Эўропе
.


Да сярэдзіны IX ст. на ўсей тэрыторыі, заселенай усходнімі славянамі, пачалі фармавацца раньнефэадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узьнікла палітычнае ўтварэньне — Кіеўская Русь з цэнтрам у Кіеве. Землі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў увайшлі ў склад Кіеўскай Русі. Кіеўская Русь зьяўлялася раньнефэадальнаю дзяржаваю, на чале якой стаяў вялікі кіеўскі князь. У склад дзяржавы ўваходзілі асобныя землі на чале са сваімі князямі. Мясцовыя князі знаходзіліся ў васальнай залежнасьці ад вялікага кіеўскага князя. Яны павінны былі зьяўляцца з дружынай па патрабаваньні вялікага князя з мэтай ажыцьцяўленьня ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельніцтва плаціла даніну вялікаму князю кіеўскаму. У той жа час мясцовыя князі карысталіся амаль неабмежаванай уладай у сваіх княствах.

На тэрыторыі Беларусі склаліся два раньнефэадальныя княствы — Полацкае і Тураўскае, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі. Геаграфічнае становішча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця эканомікі, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовіла значэньне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русі. У Полацку існавала мясцовая княская дынастыя. Полацкія князі імкнуліся праводзіць незалежную ад Кіева палітыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступіла ў пэрыяд фэадальнае раздробленасьці і распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае княства, Віцебскае княства, Друцкае княства, Ізяслаўскае княства, Лагойскае княства і інш. 

Другое раньнефэадальнае княства на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Тураўскае — утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кіеву ў якасьці часткі вялікакняскіх уладаньняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII — пачатку XIII ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных фэадальных княстваў: Тураўскае, Пінскае княства, Слуцкае княства, Клецкае княства, Дубровіцкае княства.

У пачатку XIII стагодзьдзя пачынаецца экспансія нямецкіх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапілі вусьце ракі Дзьвіны і такім чынам паставілі пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступіла ў барацьбу з крыжакамі, абапіраючыся на дапамогу літоўскіх плямёнаў і Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усходу на рускія землі накіраваліся татара-манголы. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапісы ўзгадваюць пра разбурэньні Берасьця, выкліканыя захопнікамі (аднак горад імі ня быў захоплены), а таксама пра асобныя бітвы з татара-манголамі ў Беларусі.

Культура

Як мяркуюць сучасныя навукоўцы, адзінай этнакультуры на Русі ў XI—XII стст. не было. У этнічным пляне імпэрыя Рурыкавічаў была вельмі неаднароднай. Апрача ўсходніх славянаў, яе насялялі балты, фіна-вугры і народы цюркскага паходжаньня.
Агульная пісьмовая мова, ролю якой можна параўнаць з роляй лаціны ў каталіцкай Эўропе, не зьяўлялася этнакансалідуючым чыньнікам Простая мова жыхароў розных мясьцінаў адрозьнівалася. Напрыклад, як сьведчаць Берасьцяныя граматы, мова жыхароў Ноўгарада ў XI ст. істотна адрозьнівалася ад мовы кіяўлянаў
У культурным сэнсе Кіеўская Русь улучала ў сябе вялікі комплекс лякальных культураў.
Додав Вірст.

Немає коментарів:

Дописати коментар