ШМАТ хто разглядае Біблію проста як кнігу, напісаную мудрымі людзьмі старажытнасці. Прафесар універсітэта Джэральд А. Лару сцвярджае: «Выяўленыя ў Бібліі погляды яе пісьменнікаў адлюстроўваюць ідэі, вераванні і перакананні іх час, яны абмежаваныя тагачасным узроўнем ведаў» 1. Аднак Біблія заяўляе, што з'яўляецца натхненнем Богам (2 Цімафею 3:16). Калі гэта праўда, то яна, безумоўна, не будзе ўтрымліваць памылак, распаўсюджаных у тыя часы, калі пісаліся асобныя яе часткі. Можа Біблія вытрымаць праверку ў святле сучасных ведаў?