ІТАЛІЯ - краіна разнастайнасці. У ёй ёсць і доўгія пляжы, і высокія горныя ланцугі з вышчарбленымі грабянямі, і гарачае лета на поўдні, і марозная зіма на поўначы.
Акрамя таго, у Італіі шмат вулканаў, але дзейнічае з іх толькі некалькі, напрыклад Стромболи і Этна.
Італія - адна з самых густанаселеных краін Еўропы.
Яе тэрыторыю засялялі прадстаўнікі многіх народаў, у тым ліку арабы, візантыйцы, грэкі, нарманы і фінікійцы.
Турысты з задавальненнем катаюцца на гандолах шматлікімі каналамі Венецыі Гэтая краіна багатая помнікамі гісторыі і мастацтва. У многіх гарадах можна ўбачыць руіны будынкаў з часоў старажытнай Грэцыі і Рыма, а таксама архітэктурныя збудаванні ў стылях барока і рэнесанс.