Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.
1 Біяграфія
2 Раман пра бравага салдата Швэйка
3 Бібліяграфія
4 Вонкавыя спасылкі
Біяграфія
Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.
Гашакаў помнік у Празе
Раман пра бравага салдата Швэйка
Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Яго «Прыгоды бравага салдата Швейка ў часе сусветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
Заўчасная смерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швейка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыязджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.
«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў 1931—1932 гадох. Перакладчыкi — Зарэцкi, Лужанiн, Крапiва. Мовы арыгiналу — нямецкая, расейская й чэская. Бiблiяграфiчны статус кнiгi — рарытэт. Культурны i грамадзкi — амаль нiякi, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскiм варыянтам раману», — зазначае Наша Ніва.
Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.
Бібліяграфія
Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкi. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бiблiятэка»)
Немає коментарів:
Дописати коментар